МПЗ за тры месяцы накіравала больш за 31 тысячу лістоў з прапановай даплаціць падаткі

Навіны
Фото: Volkan Olmez / Unsplash.com

Міністэрства па падатках і зборах адзвітавалася аб барацьбе з “шэрымі” заробкамі ў першым квартале гэтага года.

Паводле дадзеных МПЗ, усяго была выяўлена схаваная выручка на суму 76,8 млн рублёў.

Падаткавікі накіравалі больш за 31 тысячу паведамленняў і апавяшчэнняў, у якіх прапанавана добраахвотна ліквідаваць парушэнні або даць адпаведныя тлумачэнні. У выніку быў даплочаны падаходны падатак з фізічных асоб у суме 37,8 млн рублёў.

Па выніках праверак, праведзеных падатковымі органамі, устаноўлена 274 факты нявыплаты падаходнага падатку і прад’яўлена да выплаты 59 млн рублёў падаходнага падатку з фізічных асоб.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.