Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання заявіла, што ў 2025 годзе быў усталяваны рэкорд па экспарце харчавання.
“Аб’ём паставак паводле папярэдніх звестак склаў 10 мільярдаў долараў”, — гаворыцца ў паведамленні.
На долю харчавання прыпадае чвэрць усяго таварнага экспарту. Аснову паставак за мяжу беларускага АПК складае малочная прадукцыя. На яе долю прыпадае 40% ад агульнага аб’ёму. Яшчэ 19% — мясная прадукцыя.
Паводле інфармацыі МСГХ, экспарт ажыццяўляўся ў 116 краін свету.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
