Міністэрства фінансаў абвясціла першы ў гэтым годзе аўкцыён па размяшчэнні доларавых дзяржаўных аблігацый. Ён адбудзецца 17 лютага.
Намінал адной аблігацыі складзе 1000 долараў. Іх абяцаюць пагасіць 28 студзеня 2031 года. Аб’ём размяшчэння 357-га выпуску і памер працэнтнага даходу будуць устаноўлены па выніках аўкцыёну. Даход па каштоўных паперах будуць выплачваць раз на паўгода.
У гэтым годзе Міністэрства фінансаў ужо выпусціла аблігацыі для фізічных асоб на прад’яўніка на суму 70 млн долараў. Яны рэалізуюцца праз упаўнаважаныя банкі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
