45-гадовую жыхарку Мінска абвінавачваюць у падробцы лістка непрацаздольнасці, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Паводле версіі следства, жанчына самастойна працягнула тэрмін непрацаздольнасці на два дні, унёсшы змены ў афіцыйны дакумент.
У маі 2025 года мінчанка звярнулася ў паліклініку са скаргамі на болі ў спіне і атрымала лісток непрацаздольнасці тэрмінам на два дні. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, пазней яна выправіла ў дакуменце дату заканчэння бальнічнага і дату выхаду на працу, фактычна павялічыўшы яго працягласць яшчэ на два дні.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
