У мінскай кватэры выяўлены рэвальвер з боепрыпасамі. Пра знаходку паведаміў у міліцыю 37-гадовы мінчанін.
Як распавялі ў ГУУС Мінгарвыканкама, заяўнік паведаміў, што рабіў рамонт у кватэры, якая дасталася яму пасля смерці бацькі. У санвузле на столі пад абшыўкай ён знайшоў рэвальвер і боепрыпасы.
“Жыхар сталіцы неадкладна звярнуўся ў міліцыю. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, зброя канфіскавана”, — паведамілі ў МУС.



🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
