Меланія Трамп старшынявала на пасяджэнні Савета бяспекі ААН

Навіны
Фото: ООН

Супруга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Меланія ўзначаліла пасяджэнне Савета бяспекі ААН. Гэта першы падобны выпадак у гісторыі гэтага органа Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З 1 сакавіка ЗША старшынююць у Савеце бяспекі.

Пасяджэнне Савета бяспекі было прысвечана пытанням абароны дзяцей ва ўмовах канфлікту. Як адзначаецца ў справаздачы аб пасяджэнні, 473 млн дзяцей пражываюць у зонах канфлікту або ўцякаюць ад іх. Ва ўсім свеце 234 млн дзяцей, якія знаходзяцца ў зонах канфліктаў, у цяперашні час маюць патрэбу ў адукацыйнай падтрымцы, а 85 млн увогуле не наведваюць школу.

У 2021 годзе Савет бяспекі ўжо прыняў рэзалюцыю, якая накіравана на забеспячэнне доступу дзяцей да адукацыі падчас канфлікту. Сярод іншых палажэнняў яна заклікае дзяржавы-члены «садзейнічаць укараненню рашэнняў для дыстанцыйнага навучання, уключаючы лічбавае навучанне, павышэнне пісьменнасці і кваліфікацыі», а таксама аказваць дапамогу ў забеспячэнні бесперапыннасці адукацыі для дзяцей-бежанцаў і перамешчаных асоб.

«Лічбавае навучанне можа забяспечыць доступ да адукацыі, калі школы зачынены або недаступныя, або калі вучні ўцякаюць ад гвалту», – падкрэсліла Меланія Трамп.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны