Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за пяць гадоў. Фота апублікавала Цапкала ў Facebook. Сустрэча прайшла ў Берліне 10 лютага.
«Як доўга мы цябе чакалі, Маша! Доўгіх пяць гадоў і тры месяцы… Пазітыўная, заўсёды з усмешкай, мая баявая сяброўка! Для мяне менавіта ты сапраўдны герой і прыклад жаночай стойкасці. Рада была цябе ўбачыць і моцна-моцна абняць», — напісала Вераніка Цапкала.
Трыа Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкалы стала сімвалам мірных пратэстаў на выбарах 2020 года.
Марыю затрымалі ў верасні 2020 года, а ў 2022 годзе прысудзілі да 11 гадоў калоніі. 13 снежня 2015 года Калеснікаву і яшчэ 122 палітвязняў вызвалілі па выніках перамоваў Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
