Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі не падтрымала прапанову сетак аўтазаправачных станцый аб адмене цэнавага рэгулявання для рознічных гандлёвых аб’ектаў пры АЗС.
Прапанова аб адмене нормаў пастановы №713 паступіла ад сетак АЗС і была разгледжаная на рабочай сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў канцэрна «Белнафтахім» і кампаній «А-100 АЗС», «Газпрамнафта-Белнафтапрадукт», «ЛУКОЙЛ Белоруссия» і «Татбелнафтапрадукт». Па выніках абмеркавання і аналізу магчымага ўплыву на спажыўцоў большасць удзельнікаў сустрэчы ініцыятыву не падтрымалі.
Праца па ўдасканаленні дзеючай сістэмы цэнавага рэгулявання працягваецца, заявілі ў прэс-службе ведамства.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!