5 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці мясной прамысловасці, які прадугледжвае будаўніцтва і рэканструкцыю ў 2026–2030 гадах спецыялізаваных комплексаў па вырошчванні і адкорме бычкоў у сельскагаспадарчых або перапрацоўчых арганізацыях, якія ажыццяўляюць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэтыя арганізацыі будзе вызначаць Савет міністраў на падставе сфарміраваных аблвыканкамамі прапаноў.
«Указ накіраваны на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы мясной галіны і павышэнне эфектыўнасці вытворчасці мяса ялавічыны», — заяўляе прэс-служба Лукашэнкі.
Дакумент устанаўлівае ўмовы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і патрабаванні, якім яны павінны адпавядаць. Дазваляецца весці распрацоўку праектнай дакументацыі паралельна з будаўніцтвам і рэканструкцыяй спецыялізаваных комплексаў.
Прадугледжваецца прадастаўленне субсідый на выплату працэнтаў за карыстанне крэдытамі на роўнадольнай аснове за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Устанаўліваецца парадак і ўмовы іх прадастаўлення.
Акрамя таго, магчыма прадастаўленне крэдытных рэсурсаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» з тэрмінам да 20 гадоў і выплатай працэнтаў у памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка. Ліміт крэдытавання — 85 базавых велічынь на адно скота-месца.
Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве комплексаў па адкорме бычкоў.
