Памежнікі Літвы і Латвіі ў панядзелак зноў зафіксавалі прыкметную колькасць парушэнняў мяжы з боку мігрантаў.
Літоўская памежная служба сутыкнулася з 22 спробамі, а латвійская – з 48 спробамі парушэння мяжы. У панядзелак межы Літвы і Латвіі з боку Беларусі спрабавалі парушыць 99 мігрантаў.
Тым часам польская Памежная ахова за велікодныя выходныя з 3 па 6 красавіка не зафіксавала ніводнай спробы парушэння мяжы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
