Літоўская мытня перахапіла падробкі Armani і Hermès. Яны накіроўваліся ў Беларусь

Навіны
Фото: muitine.lrv.lt

Літоўская мытня перахапіла партыю падробленага брэндавага адзення і абутку, якая накіроўвалася ў Беларусь. Падробкі будуць знішчаны.

Падробкі выявілі супрацоўнікі Віленскай тэрытарыяльнай мытні, якія правяралі адпраўленне са Швейцарыі ў Беларусь, што ішло транзітам праз Літву. Былі затрыманы 170 адзінак падазронага тавару — камізэлькі, футболкі і шлёпанцы з маркіроўкай Armani, Hermès, Lacoste і Yves Saint Laurent. Заяўленая вартасць тавараў складала каля 900 еўра.

Мытня звязалася з праваўладальнікамі таварных знакаў і атрымала пацвярджэнне, што затрыманы тавар з’яўляецца падробкай. Было прынята рашэнне знішчыць падробкі.

Літоўская мытня перахапіла падробкі Armani і Hermès. Яны накіроўваліся ў Беларусь
Фота: muitine.lrv.lt

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.