У Латвіі пачынаюцца работы па ўмацаванні мяжы з Беларуссю і Расіяй. Дзяржкампанія па кіраванні нерухомасцю выбрала падрадчыкаў. Кантракты плануецца заключыць да пачатку чэрвеня, а работы павінны стартаваць улетку, паведамляе Delfi.
Гаворка ідзе пра будаўніцтва пляцовак для захоўвання сродкаў контрмабільнасці, а таксама стварэнне супрацьтанкавых равоў і пастаўку сродкаў контрмабільнасці.
Агульны памер фінансавання складае амаль 13 млн еўра.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!