Лаўроў наведае Мінск 14–15 чэрвеня

Навіны
Сергей Лавров. Фото: МИД РФ

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў наведае Мінск з рабочым візітам 14–15 чэрвеня. Пра гэта на брыфінгу 4 чэрвеня заявіла прэс-сакратарка расійскага МЗС Марыя Захарава.

Лаўроў плануе сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком беларускага МЗС Максімам Рыжанковым.

«Падчас сустрэч будзе разгледжана шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, міжнароднага парадку дня. Асаблівая ўвага будзе нададзена працы па дыпламатычным суправаджэнні працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, павышэнню міжнароднага профілю гэтага аб’яднання. Будзе намечаны графік ключавых сумесных мерапрыемстваў і двухбаковых кантактаў», — заявіла Захарава.

Паводле яе слоў, Рыжанкоў і Лаўроў абмяркуюць міжміністэрскія кантакты, у тым ліку падрыхтоўку сумеснага пасяджэння калегіі МЗС дзвюх краін, якое адбудзецца ў Беларусі ў IV квартале.

«Чакаецца традыцыйная зверка гадзіннікаў па пытаннях знешнепалітычнай каардынацыі ў рамках еўразійскіх інтэграцыйных вымярэнняў, розных міжнародных арганізацый, а таксама пры выбудоўванні адносін з трэцімі краінамі. Будзе разгледжаны ход рэалізацыі сумесных ініцыятыў, у тым ліку па супрацьдзеянні санкцыйнай і юрыдычнай агрэсіі калектыўнага Захаду, фарміраванні новай архітэктуры роўнай і непадзельнай бяспекі Еўразіі і распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі», — расказала Захарава.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.