КР і Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы маюць намер пашыраць супрацоўніцтва

Навіны
Фото: t.me/rada_vision

Каардынацыйная Рада і Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы маюць намер працягваць і пашыраць супрацоўніцтва. Пра гэта ішла гаворка падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнткай кангрэса, дакладчыцай па дэмакратычнай Беларусі Сесіліяй Дальман Еек.

У ёй узялі ўдзел спікер КС Арцём Брухан і кіраўніца дэлегацыі дэмакратычных сіл, якая складаецца з членаў КР, Ірына Халопіца і намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка. Сустрэча адбылася ў рамках візіту Сесіліі Дальман Еек у Польшчу, мэтай якога стала азнаямленне з дзейнасцю беларускіх дэмсілаў, паглыбленне супрацоўніцтва, а таксама атрымання інфармацыі аб асноўных выкліках, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой у выніку транснацыянальных рэпрэсій рэжыму.

Спікер КР праінфармаваў еўрапейскі бок аб падрыхтоўцы да выбараў у Каардынацыйную Раду 4-га склікання, прызначаных на май 2026 года. Была адзначана важнасць шырокага ўдзелу беларусаў, паколькі дэмакратычныя працэдуры ўнутры краіны адсутнічаюць. Легітымнасць КР, паводле слоў удзельнікаў сустрэчы, узмацняе пазіцыі дэмакратычных сіл на міжнароднай арэне.

Бакі абмеркавалі працяг і паглыбленне ўзаемадзеяння па асноўных напрамках супрацоўніцтва, уключаючы ўмацаванне патэнцыялу беларускіх дэмсілаў у сферы мясцовай дэмакратыі і самакіравання, падрыхтоўку да адпаведных заканадаўчых рэформаў, а таксама пашырэнне магчымасцяў для стажыровак і прафесійнага развіцця беларусаў у еўрапейскіх мясцовых і рэгіянальных органах улады.

У рамках візіту таксама прайшоў круглы стол з удзелам прадстаўнікоў Кангрэса, КР, Офіса Святланы Ціханоўскай, АПК і беларускіх і міжнародных экспертаў. Асноўная ўвага была нададзена канцэпцыі мясцовага самакіравання для Новай Беларусі і ацэнцы праекта адпаведнага закона на адпаведнасць еўрапейскім стандартам, паведамілі ў прэс-службе КР.

КР і Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы маюць намер пашыраць супрацоўніцтва
Фото: t.me/rada_vision
КР і Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы маюць намер пашыраць супрацоўніцтва
Фото: t.me/rada_vision
КР і Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы маюць намер пашыраць супрацоўніцтва
Фото: t.me/rada_vision
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны