Коўл заявіў, што працягвае працу над вызваленнем палітвязняў у Беларусі

Галоўнае
Джон Коул перед посольством США в Вильнюсе. Фото: @greta

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл паведаміў, што працягвае працу над вызваленнем палітвязняў у Беларусі. Гэта вынікае з яго адказу ў X на зварот карыстальніцы Lisa.

“Я беларуска. Я жонка палітычнага зняволенага. У нас ёсць маленькія дзеці. Мой муж яшчэ не вызвалены, але я не губляю надзеі і дзякую вам, спадар Джон Коўл”, — напісала яна.

“Працую над гэтым. Джон Коўл”, — прагучаў адказ.

Коўл заявіў, што працягвае працу над вызваленнем палітвязняў у Беларусі
Скрыншот старонкі x.com/johnpcoale

Нагадаем, на працягу 2025 года пры садзейнічанні ЗША былі памілаваныя 342 чалавекі. Усяго з ліпеня 2024 года па працэдуры памілавання вызваленыя 569 палітвязняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны