Кітай заявіў, што захоп Marinera «сур’ёзна парушае міжнароднае права»

Навіны
Мао Нин. Фото: facebook.com/p/Mao-Ning-Chinese-Foreign-Ministry-Spokesperson

Прадстаўніца Міністэрства замежных спраў Кітая Мао Нін пракаментавала затрыманне Злучанымі Штатамі нафтавага танкера Marinera. Паводле яе слоў, гэта «сур’ёзна парушае міжнароднае права».

“Самавольна захопліваючы судны іншых краін у адкрытым моры, ЗША сур’ёзна парушаюць міжнароднае права. Кітай выступае супраць аднабаковых незаконных санкцый, якія не маюць падстаў у міжнародным праве або санкцыях Савета Бяспекі ААН, а таксама супраць любых дзеянняў, якія парушаюць мэты і прынцыпы Статута ААН і ўшчамляюць суверэнітэт і бяспеку іншых краін”, — заявіла падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі прадстаўніца кітайскага МЗС.

Нагадаем, напярэдадні ЗША захапілі ў Атлантычным акіяне нафтавы танкер пад расійскім сцягам, звязаны з Венесуэлай. Аперацыя па захопе была праведзеная пасля таго, як танкер, першапачаткова вядомы як Bella-1, прарваў марскую блакаду ЗША, усталяваную ў Карыбскім моры для танкераў, што падпадаюць пад санкцыі, і адбіў спробы берагавой аховы ЗША падняцца на борт. Паведамлялася, што ў раёне правядзення аперацыі знаходзіліся расійскія ваенныя караблі, уключаючы падводную лодку.

Берагавая ахова ЗША ўпершыню паспрабавала перахапіць судна ў мінулым месяцы, але яно адмовілася падпарадкавацца. З таго часу яно было зарэгістравана пад расійскім сцягам і перайменавана ў Marinera.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны