КДБ прызнаў новае “экстрэмісцкае фармаванне”

Галоўнае
Здание Комитета госбезопасности. Фото: Reform.by

У пераліку МУС з’явілася новае “экстрэмісцкае фармаванне”. Рашэнне прынята КДБ 7 мая. Сёння яно ўнесена ў пералік.

Фармаванне названа “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Да яго нібыта датычная Ірына Бурая. Пры гэтым у пераліку пазначаныя не сайт БАЖ, а лунінецкі сайт proinfo.news і яго сацыяльныя сеткі.

Трэба адзначыць, што “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ужо была прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем рашэннем КДБ у лютым 2023 года.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца сілавікамі для барацьбы з апанентамі Лукашэнкі і іншадумствам увогуле.

КДБ прызнаў новае "экстрэмісцкае фармаванне"

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.