Каровам — кароўнікі, чыноўнікам — крымінальная адказнасць. Лукашэнка падпісаў указ аб малочнай галіне

Галоўнае
Фото: president.gov.by

30 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб развіцці малочнай галіны». Ён прадугледжвае будаўніцтва і рэканструкцыю не менш як 73 малочна-таварных комплексаў і неабходнай інфраструктуры ў 2026-2028 гадах. Чыноўнікам, якія не будуць выконваць указ, пагражае крымінальная адказнасць.

Указ усталёўвае ўмовы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і патрабаванні, якім яны павінны адпавядаць, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Арганізацыі, якія рэалізуюць названыя інвестпраекты, будуць вызначацца Саветам міністраў па пераліку на падставе сфарміраваных аблвыканкамамі прапаноў.

Гранічны аб’ём фінансавання аднаго інвестыцыйнага праекта складзе 27 млн рублёў.

Дакумент прадугледжвае магчымасць прымянення пры будаўніцтве норм, якія змяшчаюцца ва Указе №46 ад 31 студзеня 2025 года «Аб асаблівасцях будаўніцтва і прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацыю», з мэтай патаннення і рэалізацыі ў сціслыя тэрміны.

Для службовых асоб, якія неналежна або несвоечасова выконваюць патрабаванні ўказа, усталявана персанальная адказнасць аж да крымінальнай.

Дакумент таксама вызначае крыніцы фінансавання будаўніцтва малочна-таварных комплексаў на 2026 год.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.