Польскія мытнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў грузавіку, які ўязджаў з Беларусі ў Польшчу праз пункт пропуску «Карошчын», паведамляе Люблінскае мытна-падатковае ўпраўленне ў Бялай-Падлясцы.
Паводле дакументаў аўтамабіль не перавозіў ніякага грузу. Яго накіравалі на сканаванне, дзе былі выяўлены анамаліі ў канструкцыі падлогі.
Пры дбайным аглядзе мытнікі выявілі, што больш за 7,8 тысячы пачкаў цыгарэт былі схаваныя ў падвойным дне. Кошт цыгарэт ацэньваецца прыкладна ў 160 тысяч злотых (42,6 тысячы долараў).
Кіроўца, грамадзянін Польшчы, прызнаўся ў спробе кантрабанды, але адмовіўся даваць тлумачэнні і адказваць на пытанні. Цыгарэты і грузавік канфіскаваныя.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!