Былога генеральнага дырэктара аднаго з буйных мясакамбінатаў Брэсцкай вобласці прысудзілі да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкула аб хабарніцтве, паведамляе БелТА са спасылкай на пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска.
Паводле матэрыялаў справы, з красавіка 2024 года па красавік 2025 года гендырэктар падчас камандзіровак у Мінск і Маскву атрымаў больш за 8,8 тысячы еўра ад кіраўніка прыватнай кампаніі. Грошы прызначаліся за заключэнне дамоваў на пастаўкі харчовых дабавак для мясакамбіната.
На судзе экс-гендырэктар і кіраўнік прыватнай кампаніі прызналі сваю віну. Былы кіраўнік мясакамбіната пакрыў даход, атрыманы злачынным шляхам.
Суд прысудзіў былога гендырэктара да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 5 тысяч базавых велічынь (225 тысяч рублёў). Ён пазбаўлены права займаць пэўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў.
Кіраўнік прыватнай кампаніі атрымаў 2,5 года «хатняй хіміі» і штраф у 1 тысячу базавых велічынь (45 тысяч рублёў).
Прысуд не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.