Эйсмант заявіла, што Беларусь гатовая вазіць калійныя ўгнаенні праз любыя парты

Навіны
Фото: BKT

Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант у каментары ТАСС заявіла, што калійныя ўгнаенні могуць экспартавацца праз любыя парты.

“Што да калію. Мы гатовыя экспартаваць праз любыя парты. Тут галоўнае — эканоміка, лагістыка, эканамічная мэтазгоднасць. Куды будзе выгадна, туды і павязём”, — сказала яна.

Сёння ў Мінску спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў, што прынята рашэнне зняць санкцыі з беларускіх калійных угнаенняў.

Прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў у інтэрв’ю беларускаму тэлебачанню сказаў, што рашэнне ўступіць у сілу імгненна.

“Вось, як вы чулі, сёння спадар Коўл абвясціў пра тое, што прынята рашэнне цалкам зняць амерыканскія санкцыі з калійнай галіны Беларусі. Гэта рашэнне прынята, яно ўступіць у сілу імгненна”, — сказаў ён.

Варта адзначыць, што на момант публікацыі гэтай нататкі ні на сайце Дзярждэпартамента ЗША, ні на сайце Міністэрства фінансаў ЗША, ні на сайце Упраўлення кантролю за замежнымі актывамі, якое займаецца кантролем санкцый, не апублікавана ніякіх заяў аб змене санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да беларусскай калійнай галіны.

Таксама раней асноўным портам для перавалкі беларускага калію была Клайпеда. Тым часам беларускія калійныя ўгнаенні застаюцца пад санкцыямі Еўрапейскага саюза.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны