Хрэнін займаўся фізкультурай і здаваў нарматывы з намеснікамі і памочнікамі

Армія
Фото: Минобороны

Мінабароны правяло занятак па фізпадрыхтоўцы з намеснікамі і памочнікамі міністра, начальнікамі структурных падраздзяленняў міністэрства і Генштаба. Кіраваў заняткам міністр абароны Віктар Хрэнін.

“Афіцэры выканалі нарматывы па плаванні, бегу, падцягванні на перакладзіне, пад’ёме тулава з становішча лежачы і згінанні-разгінанні рук ва ўпоры лежачы”, – распавялі ў прэс-службе міністэрства.

Па выніках занятку быў адзначаны “высокі ўзровень арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых”. Падобныя заняткі праводзяцца раз у год.

Асабістыя вынікі тых, хто здаваў нарматывы, не прыводзяцца.

Хрэнін займаўся фізкультурай і здаваў нарматывы з намеснікамі і памочнікамі
Фото: Мінабароны
Хрэнін займаўся фізкультурай і здаваў нарматывы з намеснікамі і памочнікамі
Фото: Мінабароны
Хрэнін займаўся фізкультурай і здаваў нарматывы з намеснікамі і памочнікамі
Фото: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.