GPS-трэкер знайшлі ў вагоне польскага грузавога цягніка, які ездзіў у Беларусь і Украіну

Навіны
Скриншот видео

У Познані ў вагоне грузавога цягніка знойдзена прылада, падобная да GPS-трэкера. Яе выявіў супрацоўнік чыгункі ў панядзелак, 15 чэрвеня, падчас абслугоўвання рухомага саставу і паведаміў паліцыі, паведамляе TVP24.

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група. Падазроны прадмет накіруюць на экспертызу.

«Гэты прадмет, падобны да GPS-трэкера, будзе падвергнуты лабараторнай экспертызе, якая павінна перш за ўсё адказаць на пытанне, што гэта за прылада, якія магчымыя паведамленні або даныя яна змяшчала, а таксама якія сляды нам удасца на ёй выявіць», — заявіў прэс-сакратар паліцыі Познані Лукаш Патэрскі.

Расследаванне вядзецца пад наглядам пракуратуры паводле артыкула аб незаконным атрыманні інфармацыі. Пра сітуацыю праінфармавана Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW).

Вагон, у якім была знойдзена прылада, з сярэдзіны лютага знаходзіўся ў майстэрні ў Познані, а за апошні год быў ва Украіне і Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.