Генпракуратура накіравала ў суд «справу таксістаў»

Навіны
Фото: Генпрокуратура

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у сферы перавозак таксі. Абвінавачанні прад’яўлены кіраўніку і 10 саўдзельнікам.

Паводле версіі пракуратуры, абвінавачаныя ў перыяд з 2021 года па лістапад 2024 года выкарыстоўвалі 15 падкантрольных суб’ектаў гаспадарання для ўхілення ад выплаты падаткаў.

«З мэтай ухілення ад выплаты падаткаў, невыканання абавязкаў падатковага агента і нявыплаты абавязковых страхавых узносаў афармленне суб’ектаў гаспадарання ажыццяўлялася на падстаўных асоб, пры гэтым для недапушчэння падатковага кантролю дзейнасць такіх арганізацый праз непрацяглы перыяд часу спынялася ў сувязі з правядзеннем рэарганізацый у розных формах, што ў выніку прыводзіла да іх банкруцтва», — гаворыцца ў паведамленні.

Кіроўцы, менеджары таксапаркаў атрымлівалі заробак наяўнымі. Падаходны падатак і ўзносы ў ФСАН з заробкаў не выплачваліся.

«Усяго абвінавачаным інкрымінавана здзяйсненне 30 эпізодаў злачыннай дзейнасці, шкода па якіх прычынена на суму больш за 11 млн рублёў. Прычыненая дзяржаве шкода падчас папярэдняга следства часткова пагашана ў памеры каля 179 тыс. рублёў», — дадалі ў пракуратуры.

Абвінавачаным таксама прад’яўлены два грамадзянскія іскі на суму больш за 11 млн рублёў.

Фігуранты справы застаюцца пад вартай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.