Генпракуратура накіравала ў суд справу ў дачыненні да 66-гадовай жанчыны і 38-гадовага мужчыны. Іх абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.
Паводле версіі абвінавачання, дзейнічаючы сумесна і паасобку, яны завалодалі маёмасцю 30 суб’ектаў гаспадарання на суму 1,2 млн рублёў. У асноўным гэта былі прадукты харчавання.
Абвінавачаныя атрымлівалі тавары ў пастаўшчыкоў на ўмовах адтэрміноўкі плацяжу. Прадукцыя рэалізоўвалася, а грошы траціліся на асабістыя патрэбы, у тым ліку на казіно. У асобных выпадках абвінавачаныя аплачвалі пастаўленую прадукцыю па нязначных здзелках перад тым, як атрымаць больш буйную партыю.
Абвінавачаныя пакінутыя пад вартай.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
У Літве прапануюць абмежаваць права голасу грамадзян Беларусі і Расіі на муніцыпальных выбарах 15:31
Беларуская выдавецкая ініцыятыва «Nadia» выдала калектыўны зборнік трох «сцяганосцаў сюррэалізму» 12:51
