Факультатыў па штучным інтэлекце з’явіцца ў беларускіх школах

Галоўнае
Фото: Ivan Aleksic / Unsplash.com

У новым навучальным годзе ў беларускіх школах з’явіцца факультатыў «Прыкладныя тэхналогіі штучнага інтэлекту» для вучняў 8–11 класаў. Адпаведную вучэбную праграму зацвердзіла Міністэрства адукацыі.

Школьнікі вывучаць прынцыпы працы сучасных ШІ-сэрвісаў і генератыўных мадэляў, навыкі прамптынгу для тэкставых і графічных нейрасетак, прымяненне ІІ для аналізу даных і стварэння кантэнту, выкарыстанне ШІ-інструментаў як персанальных памочнікаў пры вывучэнні школьных прадметаў, а таксама этычныя нормы і правілы бяспекі пры працы са штучным інтэлектам.

Праграма будзе даступная на Нацыянальным адукацыйным партале.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.