ЕАБР прагназуе рост спажывецкага попыту ў Беларусі на фоне паскарэння росту заработных плат.
«У Беларусі паскорыўся рост рэальнай заработнай платы, што стварае ўмовы для пашырэння спажывецкага попыту. У маі 2026 г. рэальная заработная плата павялічылася на 7,5% г/г пасля росту на 6,7% г/г у красавіку. У бюджэтным сектары рост аплаты працы ў рэальным выражэнні застаецца вышэйшым за сярэдні па эканоміцы: паводле нашай ацэнкі, ён паскорыўся да 9,9% г/г пасля 9,7% г/г месяцам раней», — гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе эканомік краін — удзельніц ЕАБР.
Эксперты банка звяртаюць увагу на тое, што аплата працы фарміруе больш за 60% даходаў насельніцтва. Менавіта яе рост падтрымлівае павелічэнне рэальных наяўных даходаў.
«Гэта стварае ўмовы для далейшага пашырэння спажывецкай актыўнасці і эканамічнага росту. На гэтым фоне прагназуем рост ВУП Беларусі на 1,3% у 2026 годзе», — заключылі ў ЕАБР.
Трэба адзначыць, што прагноз Еўразійскага банка развіцця значна ніжэйшы за паказчык росту ВУП, закладзены ў афіцыйны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця, падпісаны Лукашэнкам, які складае 2,8%.