«Еўрапейскі выбар» вынес вотум недаверу Аляксандры Мамаевай

Галоўнае
Аляксандра Мамаева: фота з асабістага архіва

Фракцыя «Еўрапейскі выбар» Каардынацыйнай рады вынесла вотум недаверу Аляксандры Мамаевай. Рашэнне прынята кваліфікаванай большасцю — трыма чвэрцямі галасоў. Падставай названыя “абгрунтаваныя асцярогі ў інтарэсах бяспекі”.

“У сувязі з прынятым рашэннем далейшае прадстаўніцтва Аляксандры Мамаевай ад імя «Еўрапейскага выбару» ў Каардынацыйнай радзе немагчымае”,заявілі ў фракцыі.

Мамаева — актывістка, узначальвала Міжнародную камісію Каардынацыйнай рады, удзельнічала ў стварэнні Народных амбасад Беларусі. З 2015 года жыве ў Славеніі. Увосень мінулага года яна публічна расказала пра спробы КДБ завербаваць яе. Паводле яе слоў, у 2021 годзе ёй прапаноўвалі супрацоўніцтва ў абмен на бяспечнае вяртанне на радзіму, у 2024 годзе агент пад выглядам кліента яхтэннага бізнесу спрабаваў атрымаць інфармацыю пра беларускую дыяспару і пагражаў сваякам. Пра гэта яна паведамляла славенскай паліцыі і калегам па дэмакратычным руху.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.