Еўрапейская федэрацыя водных відаў спорту дазволіла беларускім юніёрам выступаць пад дзяржаўным сцягам

Навіны
Фото: unsplash.com

Еўрапейская федэрацыя водных відаў спорту (European Aquatics) змяніла правілы допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў пад сваёй эгідай.

Беларускія і расійскія спартсмены змогуць удзельнічаць у юнацкіх і юніёрскіх спаборніцтвах пад сваімі дзяржаўнымі сцягамі.

«Спартсмены з расійскім або беларускім пашпартам, якія выступаюць у юнацкіх і юніёрскіх катэгорыях, больш не падпадаюць пад абмежаванні на ўдзел у спаборніцтвах European Aquatics — як у індывідуальных, так і ў камандных дысцыплінах. Адпаведна, на ўсіх недарослых спаборніцтвах спартсменам з расійскімі і беларускімі пашпартамі дазваляецца ўдзельнічаць без праверкі біяграфічных звестак і ў поўнай адпаведнасці з пратаколамі European Aquatics, якія датычацца сцягоў, гімнаў, формы і звязаных з гэтым элементаў, пры ўмове, што адпаведныя нацыянальныя спартыўныя арганізацыі маюць дзеючую акрэдытацыю ў European Aquatics», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Дарослыя спартсмены і суправаджальны персанал могуць удзельнічаць у індывідуальных і камандных спаборніцтвах European Aquatics пасля атрымання нейтральнага статусу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны