Дзяржкамваенпрам абяцае зенітны комплекс для барацьбы з беспілотнікамі

Армія
Фото: Госкомвоенпром

Дзяржкамваенпрам у бліжэйшы час можа прадставіць зенітны ракетна-гарматны комплекс для барацьбы з беспілотнікамі. Пра гэта сёння заявіў старшыня камітэта Дзмітрый Пантус.

“У самы бліжэйшы час будзе прынята чарговая праграма па развіцці ракетабудавання ў нашай краіне, літаральна ў першым квартале яна павінна быць зацверджана. Там запланавана вельмі шмат новых вырабаў. Пра ўсё, вядома ж, я не магу сказаць.

Адзначу, што мы актыўна працуем над стварэннем зенітнага ракетнага комплексу блізкага дзеяння. Мы працуем над боепрыпасам для гранатамётаў розных тыпаў. Не выключана, што ў самы бліжэйшы час з’явіцца і айчынны зенітны ракетна-гарматны комплекс для барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі”, — цытуе яго БелТА.

Таксама сёння перад калегіяй Дзяржкамваенпрама Пантус распавёў пра планы па мадэрнізацыі РСЗА «Паланэз-М» і паказчыках ваеннага экспарту.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны