Дзяржаўная лясная ахова з панядзелка, 15 снежня, перайшла на ўзмоцнены рэжым працы. Пра гэта паведамілі ў Мінлясгасе.
Такія меры прымаюцца штогод. Іх мэта — прадухіліць незаконную высечку навагодніх дрэў.
Разам з работнікамі дзяржаўнай лясной аховы ў рэйдавых групах удзельнічаюць супрацоўнікі ДАІ і Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Асаблівая ўвага будзе надавацца лясам, размешчаным паблізу населеных пунктаў і аўтадарог.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!