Другі энергаблок БелАЭС уключылі ў сетку

Галоўнае
Фото: facebook.com/belaes.by

Другі энергаблок БелАЭС уключылі ў сетку пасля завяршэння планава-папераджальнага рамонту, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

Адпрацаванае ядзернае паліва замянілі на свежае.

“У адпаведнасці з міжнароднай практыкай з мэтай падтрымання стабільнага працоўнага стану абсталявання планава-папераджальны рамонт праводзіцца на атамных станцыях штогод”, — адзначылі ў ведамстве.

Нагадаем, планава-папераджальны рамонт на другім энергаблоку пачаўся 13 лістапада 2025 года.

Перад гэтым блок адключалі на планава-папераджальны рамонт у ліпені–кастрычніку 2024 года. За 2024 год другі энергаблок адключалі ад сеткі два разы — у снежні 2024 года з-за спрацоўвання датчыка, у ліпені 2025 года з-за спрацоўвання сігналізацыі аб адхіленні ў рабоце сістэмы астуджэння генератара.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны