У Літве перахапілі чарговы беспілотнік з цыгарэтамі, які прыляцеў з Беларусі, паведамляе памежная служба Літвы.
Літоўскія памежнікі заўважылі дрон у раёне вёскі Мілвідай Шальчынінкскага раёна ў ноч з панядзелка на аўторак. Беспілотнік прымусова прызямлілі пры дапамозе антыдронавага абсталявання, але пры падзенні ён затрымаўся на верхавіне сасны. Каб зняць апарат з дрэва, спатрэбілася дапамога работнікаў лясніцтва.
Да дрона была прымацавана ўпакоўка з 500 пачак беларускіх цыгарэт коштам 2475 еўра. Пачата адміністрацыйная вытворчасць.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
