Дом на вуліцы Леніна, дзе 28 чэрвеня адбыўся пажар, накрылі часовым дахам, заявіў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Раман Мельнік.
Адміністрацыя раёна прыняла рашэнне перагледзець планы правядзення капітальнага рамонту. Ён чакаецца ў 2027 годзе, паведамляе БелТА.
«З улікам абставін прынята рашэнне распрацаваць праектную дакументацыю ў бягучым годзе, а капітальны рамонт рэалізаваць у 2027 годзе. Гэта будзе самае правільнае рашэнне, таму жыхары дома могуць быць спакойныя. У рамках ліквідацыі наступстваў сітуацыі мы выканаем гэтыя работы», — заявіў Мельнік.
Частка жыхароў дома часова знаходзіцца ў інтэрнаце.
Прычыны пажару высвятляюцца.
Нагадаем, пажар у шасціпавярховым доме на вуліцы Леніна, 9 адбыўся ўвечары 28 чэрвеня. Каля 18:40 дырэктар адной з кампаній, размешчаных у офісным памяшканні будынка, адчуў пах гару і паведаміў пра гэта ў МНС. Агонь ахапіў плошчу больш за 1000 кв. м, цалкам патушыць пажар удалося толькі да 3 гадзін ночы ў панядзелак. Жыхароў дома часова рассялілі.