У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Нацыянальнай карпарацыі развіцця Афганістана. Сёння з афганскімі гасцямі сустрэўся першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч.
Як паведамляюць у МЗС, ён прывітаў візіт прадстаўнікоў афганскай дзяржкампаніі ў галіне інфраструктуры і будаўніцтва. Былі адзначаны значныя перспектывы паставак у Афганістан беларускай тэхнікі, сельгаспрадукцыі і іншых тавараў, неабходных для рэалізацыі буйных праектаў развіцця.
Таксама бакі дамовіліся аб актывізацыі кантактаў у сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя і адукацыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
