Ціханоўская: «Свабода прэсы — гэта люстэрка таго, што на самай справе адбываецца ў грамадстве»

Галоўнае
Светлана Тиханвоская. Фото: t.me/tsikhanouskaya

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская напісала зварот з нагоды Дня свабоды прэсы, які быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН і адзначаецца 3 мая з 1994 года як Сусветны дзень свабоды друку.

Яна адзначыла, што свабода прэсы — гэта адлюстраванне працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве, і за кожным матэрыялам беларускіх журналістаў стаіць не толькі прафесійная адказнасць, але і асабістая рызыка.

“Беларускія журналісты, якія сумленна робяць сваю працу, плацяць за гэта высокую цану: арыштамі, турмамі, вымушанай эміграцыяй. І ўсё ж беларускія медыя працягваюць развівацца і працаваць — у выгнанні, пад палітычным пераследам, без нармальных умоў, знаходзячы выхад нават там, дзе, здавалася б, яго няма”, – напісала палітык.

Ціханоўская адзначыла, што сёння ўсе незалежныя СМІ працуюць з-за мяжы, аднак каля 80% іх аўдыторыі застаецца ў Беларусі.

“Менавіта гэта падкрэслівае не толькі прафесіяналізм журналістаў, але і велізарную патрэбу беларусаў у праўдзівай, альтэрнатыўнай інфармацыі. Улада спрабуе забіць гэтую праўду — праз цэнзуру, блакіроўкі, запалохванне. Але праўда знаходзіць шлях. Шлях праз беларускую незалежную журналістыку”, – падкрэсліла яна.

“Сёння я хачу падзякаваць усім журналістам — тым, хто ў турмах, у выгнанні і ўнутры краіны працягвае працаваць.

Праўда — гэта самая вялікая небяспека для рэжыму і самая вялікая каштоўнасць для людзей», – рэзюмавала лідар дэмсіл.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.