Больш за 60 дамоў, школа і тры дзіцячыя сады засталіся без ацяплення ў Крычаве

Навіны
Фото: mogilev.mchs.gov.by

62 шматкватэрныя жылыя дамы, школа і тры дзіцячыя сады засталіся без ацяплення ў Крычаве. Прычынай стаў збой у працы гарадской кацельні «Сож», які адбыўся 10 снежня ў 16:30. Інфармацыя пра гэта паступіла ў МНС 11 снежня ў 18:20.

У выніку інцыдэнту без ацяплення і гарачага водазабеспячэння засталіся 62 шматкватэрныя жылыя дамы, адна школа і тры дзіцячыя сады, размешчаныя на вуліцах Кастрычніцкай і Паркавай, а таксама ў мікрараёне Сож.

Сёння ноччу быў падключаны адзін павышальны насос, што дазволіла забяспечыць цеплазабеспячэнне ў 14 шматкватэрных жылых дамах і двух дзіцячых садах, паведамляе прэс-служба МНС.

Пры Крычаўскім райвыканкаме адбылося выязное пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях.

Аднаўленчыя работы працягваюцца. Прычыны інцыдэнту ўстанаўліваюцца.

Больш за 60 дамоў, школа і тры дзіцячыя сады засталіся без ацяплення ў Крычаве
Фота: mogilev.mchs.gov.by
Больш за 60 дамоў, школа і тры дзіцячыя сады засталіся без ацяплення ў Крычаве
Фота: mogilev.mchs.gov.by
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны