У расійскую базу вышуку з кастрычніка 2025 года па красавік 2025 года было дададзена 1118 грамадзян Беларусі. Зараз у ёй 5880 беларусаў, піша «Медыязона».
Грамадзяне Беларусі трапляюць у расійскую базу па запыце беларускіх уладаў. Гэта значыць, што гэтыя людзі знаходзяцца ў вышуку ў Беларусі.
Сярод тых, каго вышукваюць, — актывісты, журналісты, палітыкі і былыя палітвязні, якія з’ехалі з Беларусі.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
