«Белавія» сёння выканала першы рэйс у Тайланд.
“Сёння наш A330-200 паспяхова прызямліўся ў аэрапорце Патаі”, — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Самалёт ужо паспеў адправіцца ў зваротны шлях. У Мінску яго чакаюць у 20:40, паводле даных электроннага табло сталічнага аэрапорта.
11 студзеня «Белавія» запусціць другі чартарны рэйс у Тайланд. Беларускія турысты змогуць трапіць у Пхукет.
Перыядычнасць чартарных рэйсаў складае 10/11 дзён. Прыблізны час у шляху складзе 10 гадзін, назад — каля 11 гадзін.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
