Беларускія сапёры ўдзельнічаюць у размініраванні Курскай вобласці. Пра гэта заявіў губернатар расійскага рэгіёна Аляксандр Хінштэйн.
“У гэтым годзе ў размініраванні таксама ўдзельнічаюць спецыялісты з братняй Беларусі, з іх супрацьміннага цэнтра”, — сказаў ён “РИА Новости” на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.
“На сённяшні дзень размініравана больш за 168 тысяч гектараў тэрыторый, больш за 880 кіламетраў дарог, звыш 18 тысяч будынкаў і збудаванняў. Знішчана без малога 3 мільёны выбухованебяспечных прадметаў. У агульнай складанасці ачышчаны 92 населеныя пункты”, — дадаў губернатар.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!