Беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў загінуў ва Украіне. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы X паведаміла яго жонка Вераніка Яновіч.
«Загінуў мой свет, даражэнькі муж Аляксей Лазараў. У пачатку 2025 году ён павярнуўся на службу ў ЗСУ і годна абараняў неба. Ён ёсць і быў выдатным сынам беларускай зямлі. Я захаплялася і захапляюся яго прагненням да лепшага міру, у якім мы так хацелі стварыць вялікую сям’ю», — напісала яна.
Пахаванне адбудзецца ў Львове.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
