Беларус, які вяртаўся з Польшчы дадому, спрабаваў праглынуць скрутак з марыхуанай на мяжы.
46-гадовы мужчына перасякаў мяжу на легкавым аўтамабілі праз пункт пропуску «Каменны Лог». На мяжы ён заявіў, што ў яго няма забароненых прадметаў, але мытнікі звярнулі ўвагу на паводзіны службовай сабакі.
«Службовы сабака мытні не пацвердзіў словы грамадзяніна, указаўшы сваімі паводзінамі на адназначную наяўнасць у яго багажу забароненага рэчыва», — паведамляе ДМК.
Мужчына дастаў з заплечніка скрутак і паспрабаваў яго праглынуць. Яму перашкодзілі мытнікі. Экспертыза паказала, што ў скрутку знаходзілася марыхуана.
У дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа аб перамяшчэнні праз мяжу наркатычных рэчываў (ч. 1 арт.328-1 КК). Ён заключаны пад варту.

