Беларусь гатова працягваць актывізацыю двухбаковага дыялогу з Бразіліяй ва ўсіх галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Бразіліі Андрэй Андрэеў на сустрэчы з прэзідэнтам краіны Луісам Інасіу Лулай да Сілвай у горадзе Сальвадор.
Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Бразіліі, 7 лютага 2026 года там адбылося мерапрыемства Партыі працоўных, на якім Лула да Сілва абвясціў аб стварэнні ініцыятывы «Новая вясна», накіраванай на мабілізацыю прыхільнікаў бразільскага лідара.
Кіраўнік беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва перадаў прэзідэнту краіны словы падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з маючымі адбыцца выбарамі ў Бразіліі. Ён заявіў, што Беларусь і Бразілія падзяляюць «унутраную ідэалогію пабудовы моцнай і сацыяльна арыентаванай дзяржавы, а таксама імкненне да ўстойлівага і справядлівага сусветнага парадку». Ён падкрэсліў, што Беларусь разглядае Бразілію як надзейнага партнёра і гатова «працягваць актывізацыю двухбаковага дыялогу ва ўсіх галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс».
У ходзе мерапрыемства Андрэеў таксама сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Бразіліі Жэрарду Алкмінам. Бакі абмеркавалі «прыярытэтныя пытанні развіцця эканамічнага супрацоўніцтва».
Па выніках сустрэчы з губернатарам штата Баія Жэроніму Радрыгесам былі замацаваныя раней дасягнутыя дамоўленасці «аб вывучэнні канкрэтных напрамкаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва».


