Беларусь і Шры-Ланка абмяркоўваюць бязвіз і прамое авіязлучэнне

Навіны
Фото: МИД

Беларусь і Шры-Ланка абмяркоўваюць бязвіз і прамое авіязлучэнне. Пра гэта паведамляе МЗС па выніках сустрэчы пасла нашай краіны Міхаіла Касько у МЗС і Міністэрстве партоў і грамадзянскай авіяцыі Шры-Ланкі.

Касько правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму Віджытам Хератам.

«Абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, арганізацыю рэгулярных авіярэйсаў і магчымае ўвядзенне бязвізавага рэжыму для беларускіх грамадзян», — расказалі ў МЗС.

Таксама ішла гаворка пра арганізацыю візіту кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Шры-Ланкі ў Беларусь.

Тэма авіязлучэння была ўзнятая падчас сустрэчы з намеснікам міністра партоў і грамадзянскай авіяцыі Янітам Руванам Кодзітхувакку.

«Адзначылі важнасць як мага хутчэйшага падпісання Пагаднення аб паветранай прасторы паміж Беларуссю і Шры-Ланкой, што дазволіць усталяваць прамое рэгулярнае авіязлучэнне паміж краінамі», — дадалі ў МЗС.

Беларусь і Шры-Ланка абмяркоўваюць бязвіз і прамое авіязлучэнне
Фота: МЗС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны