Беларусь і Шры-Ланка абмяркоўваюць бязвіз і прамое авіязлучэнне
Рэдакцыя Reform.news · 4 лютага 2026, 10:04
https://reform.news/be/belarus-i-shry-lanka-abmjarko-vajuc-bjazviz-i-pramoe-avijazluchjenne/Беларусь і Шры-Ланка абмяркоўваюць бязвіз і прамое авіязлучэнне. Пра гэта паведамляе МЗС па выніках сустрэчы пасла нашай краіны Міхаіла Касько у МЗС і Міністэрстве партоў і грамадзянскай авіяцыі Шры-Ланкі.
Касько правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму Віджытам Хератам.
«Абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, арганізацыю рэгулярных авіярэйсаў і магчымае ўвядзенне бязвізавага рэжыму для беларускіх грамадзян», — расказалі ў МЗС.
Таксама ішла гаворка пра арганізацыю візіту кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Шры-Ланкі ў Беларусь.
Тэма авіязлучэння была ўзнятая падчас сустрэчы з намеснікам міністра партоў і грамадзянскай авіяцыі Янітам Руванам Кодзітхувакку.
«Адзначылі важнасць як мага хутчэйшага падпісання Пагаднення аб паветранай прасторы паміж Беларуссю і Шры-Ланкой, што дазволіць усталяваць прамое рэгулярнае авіязлучэнне паміж краінамі», — дадалі ў МЗС.

