Кіраўнік руху ANO (“Акцыя незадаволеных грамадзян”) Андрэй Бабіш стаў прэм’ер-міністрам Чэхіі. Адпаведнае прызначэнне зрабіў прэзідэнт краіны Петр Павел. Астатнія члены ўрада будуць прызначаны ў найбліжэйшыя дні.
ANO атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах, што прайшлі ў кастрычніку. Ён атрымаў 34,51% галасоў выбаршчыкаў. Рух сфармаваў кааліцыю разам з SPD (“Свабода і прамая дэмакратыя”) і Motoristé (“Аўтамабілісты”). Усяго кааліцыя мае ў парламенце 108 месцаў з 200.
Петр Павел не адразу пагадзіўся на назначэнне Бабіша. Ён паставіў умовай ліквідацыю канфлікту інтарэсаў. Новы прэм’ер таксама з’яўляецца буйным бізнесменам. Ён кантралюе холдынг Agrofert. На мінулым тыдні Бабіш абвясціў, што акцыямі холдынгу будзе кіраваць незалежны даверны кіраўнік праз траставую структуру пад наглядам незалежнага пратэктара.
Андрэй Бабіш ужо ўзначальваў урад Чэхіі ў 2017–2020 гадах. Яго вяртанне ў крэсла прэм’ера можа прывесці да змянення знешняй палітыкі Чэхіі, якая стане бліжэй да палітыкі цяперашніх урадаў Венгрыі і Славакіі.