Амаль усе грамадзянскія ініцыятывы ў Мінску тычацца ўсталявання трэнажораў і дзіцячых пляцовак

Мінгарсавет на мінулым тыдні зацвердзіў грамадзянскія ініцыятывы, якія будуць рэалізаваныя ў Мінску ў 2026 годзе.

Усяго ў сталіцы плануецца рэалізаваць 39 ініцыятыў. Амаль усе яны тычацца ўсталявання абсталявання на дзіцячых пляцоўках або трэнажораў.

Спіс ініцыятыў апублікавалі «Мінск-Навіны». У ім 25 ініцыятыў па ўсталяванні дзіцячых гульнявых комплексаў і рамонце дзіцячых пляцовак. Яшчэ 13 тычацца ўсталявання спартыўнага абсталявання. У некаторых выпадках адначасова будуць усталёўваць і дзіцячае, і спартыўнае абсталяванне. Нарэшце, яшчэ адна грамадзянская ініцыятыва — алея «Пачэсныя жыхары Фрунзенскага раёна г. Мінска» ў парку «Дзівівелка» па вуліцы Лабанка.

Нагадаем, грамадзянскія ініцыятывы адбіраюцца камісіямі пры мясцовых саветах дэпутатаў. Умовай рэалізацыі такога праекта з’яўляецца ўнясенне часткі сродкаў грамадзянамі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны