Аляксей Хлястоў расказаў пра прафілактычныя гутаркі

Навіны

У Instagram спевака і таксіста Аляксея Хлястова, інфармацыя пра затрыманне якога з’явілася сёння, апублікавана відэа, у якім ён расказвае пра некалькі прафілактычных гутарак, што адбыліся з ім апошнім часам. Яго выклікалі ў ДАІ, транспартную інспекцыю, з ім размаўлялі супрацоўнікі ГУБАЗіК.

“Такім чынам, усім прывітанне, дарагія сябры. Калі я запісваю гэтае відэа, значыць, я не дома і не на працы. Хутчэй за ўсё, я знаходжуся на прафілактычнай так званай гутарцы, якая ўжо адбываецца трэці раз. Першы раз мяне выклікалі ў ДАІ па нібыта правапарушэнні, гэта значыць парушэнні ПДР: тое, што я чапаў тэлефон падчас руху. І там я быў, скажам так, давайце назавём запрошаны прадстаўнікамі ГУБАЗіК на вуліцу Рэвалюцыйная, 3. Там знаходзячыся, была вельмі незразумелая гутарка, цалкам незразумелая. На што я, уласна кажучы, не змог нічога адказаць.

Далей: у пятніцу я адтуль выйшаў і працягнуў працаваць у таксі. У панядзелак раніцай мне патэлефанавалі, папрасілі прыехаць у ГУУС. Я туды таксама прыехаў, мяне запрасілі, я туды прыехаў самастойна. Сёння ж мяне запрасілі на Партызанскі праспект нумар шэсць. Гэта транспартная міліцыя або транспартная, я не ведаю, транспартная служба.

Папрасілі прыехаць, але я мяркую, што будзе такая ж гісторыя. Гэта значыць я туды прыеду, і далей я буду або затрыманы, або запрошаны для чарговай гутаркі. Са свайго боку хачу сказаць, што ніякія неправамерныя дзеянні я ніколі не рабіў, нічога супрацьзаконнага не здзяйсняў, і таму прашу распаўсюдзіць гэтае відэа, каб звярнулі ўвагу сапраўды тыя органы, якія могуць абараніць мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Усім дзякуй, Да сустрэчы”, – сказаў ён.

 

Паглядзець гэтую публікацыю ў Instagram

 

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.