Аэрапорт «Гомель» аднавіў працу ў штатным рэжыме пасля яе прыпынення з-за неспрыяльных надворных умоў, паведамілі ў аблвыканкаме. Пра гэта паведаміў начальнік гомельскага філіяла РУП «Белаэранавігацыя» Мікалай Мурашка.
Па яго словах, на працягу сутак 9 студзеня сіламі супрацоўнікаў аэрапорта былі праведзены неабходныя работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі.
«Па стане на 10 студзеня (з 0.00) аэрапорт „Гомель“ адкрыты і працуе ў штатным рэжыме, усе палёты выконваюцца па раскладзе. У тым ліку забяспечваюцца функцыі запаснога аэрадрома для Нацыянальнага аэрапорта „Мінск“», — адзначыў кіраўнік філіяла.
Нагадаем, напярэдадні праца аэрапорта была часова прыпыненая з-за штармавых з’яў і бесперапыннага пераахалоджанага дажджу.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
«Лепшы архівіст Беларусі-2020» зрабіў палітычны данос, а потым сам трапіў пад рэпрэсіі — «Наша Нiва» 22:55
У Беларусі зацвердзілі дзяржпраграму «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2026–2030 гады 17:35
