Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у Польшчы

Галоўнае
Фото: Dariusz Kapała, radio.rzeszow.pl

У нядзелю раніцай, 14 снежня, у польскім Жэшуве на кальцавой развязцы Куроня адбылося ДТЗ з удзелам аўтобуса, які перавозіў пасажыраў. Паведамленне пра здарэнне паступіла ў экстраныя службы каля 7:30 раніцы, паведамляе Polskie Radio Rzeszów.

Як паведамілі ў Ваяводскай камендатуры Дзяржаўнай пажарнай службы ў Жэшуве, аўтобус рухаўся ў бок цэнтра горада. Паводле папярэдніх дадзеных, транспартны сродак праехаў праз цэнтральную частку кальца і спыніўся на зялёнай зоне.

У выніку аварыі пацярпелі 10 чалавек. Усе яны былі дастаўлены ў бальніцы. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 47 пасажыраў. На месцы здарэння працуюць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

У аўтобусе ехалі грамадзяне Беларусі. Службы не выключаюць, што кіроўца, таксама грамадзянін Беларусі, мог заснуць за рулём. Аўтобус накіроўваўся ў Венгрыю.

У цяперашні час у бальніцы застаюцца 7 чалавек, якія праходзяць абследаванне. Атрыманныя імі траўмы не ўяўляюць пагрозы для жыцця. Два кіроўцы — грамадзяне Беларусі і Польшчы — былі цвярозыя, гаворыцца ў матэрыяле.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны